Пікет у Варшаве ў падтрымку Казуліна (фота)

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Варшаве каля прэзыдэнцкага палацу з нагоды гадавіны падпісаньня ўсеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека прайшоў пікет у падтрымку Аляксандра Каузліна.
Каля дзясятка беларусаў, што жывуць у Варшаве, прыйшлі да прэзыдэнцкага палацу ў цэнтры польскай сталіцы з нацыянальнымі сьцягамі і плякатамі з надпісамі “Свабоду Аляксандру Казуліну”, “Дыктатара ў турму”, “Свабоду палітвязьням”.

Гаворыць адзін з удзельнікаў акцыі Ігар Крыштон.

(Крыштон: ) “Мы прыйшлі ў самае люднае месца ў Варшаве, каб зьвярнуць увагу жыхароў сталіцы на тое, што адбываецца ў Беларусі. Сёньня ў Менску праходзіць акцыя ў падтрымку прафэсара Казуліна, і мы далучаемся да яе”.

Удзельнікі акцыі зьвярнуліся да ўрадаў краінаў – сталых чальцоў Рады Бяьспекі ААН із заклікам абмеркаваць сытуацыю ў Беларусі.