Валер Каліноўскі, Менск Экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін, які адбывае пакараньне ў віцебскай калёніі “Віцьба-3“, 51-ы дзень працягвае галадоўку пратэсту супраць незаконнага, на яго думку, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі і патрабуе ініцыяваньня разгляду беларускага пытаньня ў рамках Рады Бясьпекі ААН. Жонка палітвязьня спадзяецца асабіста абмеркаваць зь ім пытаньне пра выхад з галадоўкі ў панядзелак.
У суботу дзяжурны папраўчай калёніі “Віцьба-3” пра стан здароўя палітзьняволенага Аляксандра Казуліна змог сказаць толькі два словы:
(Супрацоўнік калёніі: ) “Жывы і здаровы”.
На пытаньне, ці працягваецца галадоўка пратэсту Казуліна, супрацоўнік калёніі адказаў:
(Супрацоўнік калёніі: ) “Без паняцьця. Ніякай інфармацыі мы не даём, не даём і ня маем”.
Між тым жонцы вязьня Ірыне Казулінай сёньня а першай гадзіне дня цягам трох хвілін дазволілі па тэлефоне пагаварыць з мужам.
(Казуліна: ) “Ён працягвае галадоўку, ён мне сказаў, што ўсё ў парадку, што яшчэ некалькі дзён пратрымаецца”.
Ірына Казуліна паведаміла мужу пра заўтрашнюю акцыю ў цэнтры Менску ў ягоную падтрымку, пра апошнія міжнародныя звароты з нагоды ягонай галадоўкі, а таксама пра падаўжэньне Кангрэсам ЗША дзеяньня “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі”.
(Казуліна: ) “Ён павесялеў пасьля таго, як яму зачытала Акт аб дэмакратыі ў Беларусі. Як я адчула, гэта яго вельмі падтрымала... А голас ціхі ў яго, канешне”.
У панядзелак Ірына Казуліна зьбіраецца ехаць да мужа, хаця дазволу адміністрацыі калёніі яшчэ ня мае. Яна спадзяецца, што ў гэты дзень правядзе з мужам размову аб выхадзе з галадоўкі.
(Казуліна: ) “Бо ён сказаў, што толькі ў панядзелак ён будзе весьці пра гэта размову, сёньня і заўтра будзе галадаваць, а ў панядзелак я да яго прыеду і тады будзем вырашаць, сказаў ён”.
Тым часам амбасада Нямеччыны ад імя старшынства Эўразьвязу распаўсюдзіла заяву з патрабаваньнем да беларускіх уладаў неадкладна вызваліць Аляксандра Казуліна. У заяве падкрэсьліваецца адказнасьць ураду Беларусі за стан здароўя спадара Казуліна і выказваецца патрабаваньне, каб нямецкаму амбасадару дазволілі сустрэчу зь ім у калёніі. Амбасада Нямеччыны заявіла, што правядзеньнем галадоўкі А. Казулін давёў сваю мужнасьць і што “Эўразьвяз верыць у тое, што ён яшчэ шмат зможа зрабіць дзеля дабра Беларусі”.