Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Польшчы і іншых краінах пачалася 24-х гадзінная акцыя праваабарончай арганізацыі Міжнародная амністыя “Марафон напісаньня лістоў”, удзельнікі якой пішуць лісты таксама і ўладам зь Беларусі з патрабаваньнем вызваліць Зьмітра Дашкевіча. Акцыю падтрымалі 36 краінаў сьвету.
Побач з патрабаваньнямі вызваліць палітвязьняў на Кубе, у Кітаі, Конга, Расеі, сёлета актывісты Міжнароднай Амністыі зьвяртаюцца да палякаў праз радыё і газэты з заклікам пісаць лісты на адрас кіраўніка Беларусі, а таксама міністра ўнутраных справаў і генэральнага пракурора, каб тыя неадкладна прынялі рашэньне аб вызваленьні вязьня сумленьня Зьмітра Дашкевіча.
Па ўсёй краіне адкрытыя адмысловыя пункты, дзе можна напісаць ліст. Акцыю, прыдуманую ў Польшчы, падтрымалі ў 36 краінах сьвету на розных кантынэнтах – да ўдзелу ў ёй заклікаюць былыя польскія апазыцыянэры.
Адзін зь іх – Міраслаў Хаецкі, які сядзеў у турме за апазыцыйную дзейнасьць, кажа, што добра ведае, як дыктатарскія ўлады асуджаюць палітычна актыўных грамадзянаў за тое, чаго яны не рабілі.
(Хаецкі: ) “Мяне арыштавалі, напрыклад, за тое, што я нібыта зьбіраўся высыпаць атруту ў Віслу, каб атруціць жыхароў Варшавы”.
Прадстаўнікі Міжнароднай амністыі кажуць, што ў мінулым такая тактыка – тысячы лістоў да ўладаў у справе канкрэтных палітвязьняў – прыносіла вынікі. Сёлета плянуецца толькі з Польшчы выслаць каля 25 тысячаў лістоў.