Радыё Свабода Сёньня ў Сьветлагорску на знак салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным да галадоўкі далучылася ўся сям''я актывісткі Партыі камуністаў Беларускай Сьвятланы Міхальчанкі.
(Міхальчанка: ) “Мы вырашылі ўсёй сям''ёй падтрымаць галадоўку Казуліна, гэтага мужнага, гераічнага чалавека. Мы галадуем усе: я, мой сын Алег і ягоная жонка Натальля. Усе мы – чальцы Партыі камуністаў Беларускай. І вельмі просім Аляксандра Казуліна спыніць галадоўку. Мы просім вас захаваць сваё здароўе, свае сілы, свой розум, каб працягнуць барацьбу з аўтарытарным рэжымам, які пануе цяпер на Беларусі”.