Радыё Свабода Згодна са зьвесткамі Цэнтравыбаркаму, у Беларусі на сёньня больш як 24 тысячы чалавек вылучаныя кандыдатамі на дэпутацтва ў мясцовыя саветы розных узроўняў. Апазыцыянэры прэтэндуюць больш як на 600 дэпутацкіх месцаў. І ўжо зьяўляюцца зьвесткі — як і каго падбірае ўлада як альтэрнатыву дэмакратычным сілам.
У Трактаразаводзкай выбарчай акрузе №54 у Менску спрабуе атрымаць рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты Менгарсавету адзін зь лідэраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ігар Шынкарык. У кампаніі 2003 году ён быў адзіны ў Менску кандыдат ад апазыцыі, які трапіў у другі тур. Якія спадзяваньні мае спадар Шынкарык цяпер?
(Шынкарык: ) “Калі я падаваў сьпіс сваёй ініцыятыўнай групы, то былі адны кандыдаты ад улады. А раптам “нарысаваўся” даволі сур’ёзны канкурэнт — Міхаіл Матусевіч. Гэта былы кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёну, пасьля сэнатар, пазьней — першы намесьнік старшыні Дзяржкантролю”.
Са словаў Ігара Шынкарыка, яго не палохае канкурэнцыя, але відавочная закулісная гульня ўлады:
(Шынкарык: ) “Улада мяне асьцерагаецца, калі нават на мясцовыя выбары выстаўляе такіх цяжкавагавікоў. У мяне Трактаразаводзкая акруга, і заўжды вылучаецца прадстаўнік трактарнага заводу. Таму напачатку ішла жанчына з прозьвішчам Гаўрыліна. А цяпер яе раптам ня стала”.
Высьвятляецца, што разьмеркаваньне ўладай альтэрнатывы вылучэнцам ад дэмакратычных сілаў адбываецца ня толькі ў буйных гарадах. Сёньня сябра БНФ Іна Кебікава паведаміла Радыё Свабода, што атрымала рэгістрацыю кандыдаткай у дэпутаты Янавіцкага сельсавету Клецкага раёну. Дзяўчына даведалася, што ейны канкурэнт у змаганьні за мандат — былы савецкі дэпутат, герой працы і пэнсіянэр Іосіф Плаўскі.
(Кебікава: ) “Мне гэта крышку сьмешна. Чалавеку ўжо каля 80 гадоў, і сьмешна тое, што яны баяцца мяне. Калі я пайшла рэгістраваць подпісы вяскоўцаў у сваю падтрымку, то старшыня сельсавету вельмі быў злосны й нэрваваўся. Крыўдаваў, што я ўсё-такі назьбірала гэтыя подпісы”.
Юрыст Алег Воўчак таксама ўдзельнік кампаніі. З прафэсійнага інтарэсу дасьледуе тэму: каго вызначае ўлада як альтэрнатыву дэмакратам.
(Воўчак: ) “Выстаўляюць ці кіраўнікоў навучальных установаў, ці працаўнікоў якой гуманнай прафэсіі. Уладзе пазьней трэба тлумачыць людзям, чаму за такога кандыдата была большасьць галасоў — маўляў, дзяцей выхоўвае ці бацькоў лечыць”.
Алег Воўчак таксама паведаміў, што ён чакае рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты Менскага гарсавету па Вясьнянскай выбарчай акрузе №37. Ягоны канкурэнт — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнага выхаваньня Міхаіл Кобрынскі. Нагадаю, што рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў будзе працягвацца яшчэ шэсьць дзён. Вынікі гэтай працэдуры стануць вядомыя 14 сьнежня.