Радыё Свабода Сёньня Ірына Казуліна размаўляла са сваім мужам, былым кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Казуліным.
У часе 10-ці хвіліннай тэлефоннай гутаркі Ірына Казуліна паведаміла мужу, што Вярхоўны камісар у справах правоў чалавека ААН рыхтуе адмысловую заяву з нагоды галадоўкі. Яна таксама пераказала просьбы лідэраў палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў спыніць галадоўку.
Аляксандар Казулін заявіў, што цяпер яму трэба ўсё ўзважыць і прыняць рашэньне, ці працягваць галадоўку.
Сёньня ў Беларусі пачынаецца масавая галадоўка салідарнасьці. У ёй будзе ўдзельнічаць ня меней за 500 чалавек.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін галадае 50 дзён. Ён пратэстуе супраць незаконнага, як ён лічыць, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі й дамагаецца разгляду беларускага пытаньня ў ААН.