Радыё Свабода Лідэры аб’яднанай апазыцыі зьвярнуліся з адкрытым лістом да прам’ера Сяргея Сідорскага адносна патрабаваньняў Аляксандра Казуліна.
Лідэры апазыцыі пішуць пра тое, што Аляксандр Казулін, які праводзіць палітычную галадоўку ў калёніі, яшчэ 20 верасьня заклікаў Сяргея Сідорскага згодна з Канстытуцыяй ўзяць на сябе паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы і прызначыць новыя прэзыдэнцкія выбары, паколькі, як лічыць Казулін, Аляксандр Лукашэнка займае пасаду прэзыдэнта незаконна. Аднак Сяргей Сідорскі дагэтуль не адказаў на заклік Аляксандра Казуліна, нагадваюць аўтары ліста.
“Сёньня мінае 49-ы дзень палітычнай галадоўкі Аляксандра Казуліна. Жыцьцё палітыка пад пагрозай. Поўная адказнасьць за жыцьцё і здароўе экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна ўскладаецца на беларускія ўлады”, -- пішуць аўтары ліста да Сяргея Сідорскага і заклікаюць прам’ера тэрмінова адказаць Аляксандру Казуліну.
Паводле штабу Аляксандра Казуліна, ліст падпісалі Анатоль Лябедзька, Анатоль Ляўковіч, Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін, Аляксей Кароль, Аляксандр Бухвостаў і Аляксандр Мілінкевіч.