Радыё Свабода Супрацоўнік офісу Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека, адказны за Эўропу, Паўночную Амэрыку і Цэнтральную Азію, Дымітры Чалеў сёньня заявіў “Свабодзе”, што галадоўка Аляксандра Казуліна знаходзіцца ў полі зроку арганізацыі:
(Чалеў: ) “У гэтай справе я застаюся ў кантакце з адмысловым дакладчыкам ААН у правах чалавека ў Беларусі, і магу сказаць, што мы будзем намагацца, каб прадпрыняць афіцыйныя дзеяньні у самы бліжэйшы час. Я б сказаў, што гэта магчыма сёньня ці заўтра”.