Алег Грузьдзіловіч, Менск 49-ты дзень працягваецца палітычная галадоўка былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна. Сваякі й сябры палітыка спадзяюцца, што палітычныя падзеі апошняга часу паўплываюць на яго, і ён спыніць галадоўку.
Кіраўнікі адміністрацыі віцебскай калёніі, дзе трымаюць Аляксандра Казуліна, не адказваюць на большасьць тэлефонных званкоў — акрамя званкоў з хатняга тэлефону Казуліных. Толькі гэтак у другой палове дня жонцы палітыка Ірыне ўдалося атрымаць зьвесткі пра стан здароўя яе мужа на 49-ты дзень галадоўкі. Ірына Казуліна распавяла:
(Казуліна: ) “Сказалі, што ўсё, як і ўчора. Вага 64 кіляграмы. Пра ціск не сказалі нічога. Ён працягвае шпацыры на вуліцы, яшчэ ходзіць. Будзем спадзявацца, што Бог яму дапаможа”.
Галадоўку Аляксандар Казулін пачынаў, калі важыў 91 кіляграм. Такім чынам, палітык згубіў ужо 27 кіляграмаў. Паводле некаторых дактароў, для чалавека падобнай камплекцыі гэта крытычная маса, пасьля якой у арганізьме пачынаюцца незваротныя працэсы. Тое, што з кожным днём здароўе Казуліна горшае, прызнаюць і турэмныя дактары.
У канцы дня Ірына Казуліна зьбіраецца накіраваць мужу тэлеграму, у якой паінфармуе пра тое, што зроблена дзеля выкананьня ягоных патрабаваньняў. Ірына спадзяецца, што тэлеграма паўплывае на рашэньне спыніць галадоўку. Жанчына зьбіраецца паведаміць пра зварот лідэраў апазыцыі да прэзыдэнтаў ЗША, Расеі, Францыі й Нямеччыны, а таксама пра іхны зварот у ААН з просьбай разгледзець праблему парушэньня правоў чалавека ў Беларусі.
Ірына Казуліна паведаміла “Свабодзе”, што да канца дня чакае падпісаньня лідэрамі апазыцыі ліста да прэм’ера Сяргея Сідорскага. Такі ліст да кіраўніка ўраду ёсьць адным з патрабаваньняў спадара Казуліна, і ягонае зьяўленьне таксама можа пераканаць палітыка скончыць акцыю.
Аднак сябар Казуліна былы дэпутат Сяргей Скрабец не перакананы, што гэтага хопіць, каб Аляксандар Казулін спыніў галадоўку.
(Скрабец: ) “Канечне, гэта аказвае свой уплыў на рашэньне Казуліна — выходзіць ці не выходзіць з галадоўкі. Але пакуль няма рашэньня амбасадараў краінаў Эўразьвязу падтрымаць патрабаваньні Казуліна. Мы чакаем — можа, нешта яшчэ адбудзецца”.
Сам Сяргей Скрабец яшчэ на мінулым тыдні заклікаў Аляксандра Казуліна спыніць галадоўку. З такім просьбамі да палітыка зьвяртаецца ўсё больш людзей. Заклік спыніць галадоўку даслала з Канады на імя Аляксандра Казуліна старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.
Нагадаем, Аляксандар Казулін быў асуджаны на пяць з паловай гадоў зьняволеньня за хуліганства й арганізацыю вулічных беспарадкаў 25 сакавіка. Палітык сваёй віны не прызнае і вінаваціць беларускія ўлады ў перасьледзе яго з палітычных прычынаў.