Любоў Лунёва, Менск Лідэра Маладога фронту Зьмітра Дашкевіча, якога пакаралі зьняволеньнем за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, сёньня ўначы перавялі ў Шклоўскую калёнію.
Адвакат Аляксандар Галіеў сказаў, што Зьміцер будзе знаходзіцца ў Шклове пакуль прысуд не ўступіць у законную сілу. Касацыйная скарга Зьміцера Дашкевіча будзе разглядацца ў Менскім судзе 15 сьнежня. Зьміцер Дашкевіч на паседжаньні прысутнічаць ня будзе.