Валер Каліноўскі, Менск Суд Кастрычніцкага раёну Менску сёньня спыніў з-за даўнасьці адміністрацыйную справу Алега Воўчака. Справу завяла мытня па факце перавозу праваабаронцам празь мяжу двух экзэмпляраў кнігі аб выбарах прэзыдэнта Беларусі. Алег Воўчак зьбіраецца абскардзіць судовае рашэньне, патрабуючы, каб судовыя органы прызналі, што ніякага правапарушэньня ён не ўчыніў.
У самым пачатку паседжаньня Алег Воўчак не прызнаў сваёй віны й выступіў з просьбай адхіліць судзьдзю Сяргея Германовіча, паколькі той прыняў справу да разгляду пасьля двухмесячнага тэрміну даўнасьці. Судзьдзя адвод не задаволіў.
Пазьней у тлумачэньнях па справе Алег Воўчак прывёў іншыя аргумэнты на сваю карысьць: пратакол афармляўся мытнікамі безь яго й быў фактычна сфальшаваны. А ў даведцы старшыні КДБ Беларусі пра тое, што кніга “Выбары прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі ў 2006 годзе”, якую ён перавозіў, “нясе шкоду палітычным інтарэсам і бясьпецы краіны”, няма спасылак на экспэртаў, якія вывучалі яе зьмест.
Спадар Воўчак хадайнічаў аб прыцягненьні ў суд сьведкамі па справе старшыні КДБ С.Сухарэнкі, а таксама мытнікаў і памежнікаў, якія даглядалі яго на беларуска-польскай мяжы 2 верасьня.
Апавёў Воўчак і пра ціск з боку праваахоўных органаў:
(Воўчак: ) “Таму што я ўзначальваў юрыдычную службу кандыдата на прэзыдэнта Беларусі Казуліна, і таму што я, як і Казулін, уздымаю пытаньне аб фальсыфікацыі мінулых прэзыдэнцкіх выбараў у нашай краіне. Нават сам Лукашэнка нядаўна прызнаў, што выбары былі сфальшаваныя асабіста ім”.
Судзьдзя адрэагаваў на гэтыя выказваньні загадам сакратару суду:
(Германовіч: ) “Нічога гэтага не пішыце, пішыце толькі па сутнасьці справы. Усе астатнія выказваньні, якія адносяцца да асабістых выказваньняў Воўчака, у пратакол не заносіць”.
Урэшце сваёй пастановай судзьдзя Германовіч спыніў справу супраць Воўчака — бо закончыўся тэрмін адказнасьці, а кнігі, “аб’ект адміністрацыйнай адказнасьці”, пастанавілі сканфіскаваць.
На думку Воўчака, судзьдзя Германовіч фармальна прызнаў яго вінаватым:
(Воўчак: ) “Я не задаволены, я хацеў поўнай рэабілітацыі, таму хачу абскардзіць, каб справу спынілі не з-за тэрміну даўнасьці, а таму, што не было складу правапарушэньня. Каб потым не было такой жа судовай практыкі”.