Радыё Свабода, Менск Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца з міністрамі ўнутраных спраў Расеі і Украіны. Пра гэта паведамляе прэзыдэнцкая прэсавая служба. У сустрэчы возьме ўдзел міністар унутраных спраў Беларусі Уладзімер Навумаў.
Міністры прыбылі ў Менск для сумеснай нарады, на якой абмеркаваны мэханізмы абмену апэратыўнай інфармацыяй аб злачынных групоўках, якія займаюцца нелегальным перамяшчэньнем тавараў праз мяжу. Таксама абмеркаваны пытаньні процідзеяньня карупцыі сярод мытнікаў і памежнікаў ды іншыя.