Палітрада аб’яднаных дэмсілаў прапануе вынесьці беларускае пытаньне на разгляд Рады бясьпекі ААН

Радыё Свабода, Менск Лідэры дэмакратычнага руху Беларусі накіравалі сумесны зварот у Раду па правах чалавека ААН, а таксама да кіраўнікоў краін-сяброў Рады бясьпекі ААН з просьбай разгледзець пытаньне аб грубых парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі.
У звароце Палітрады аб’яднаных дэмсілаў выказваецца падтрымка прапановы зьняволенага Аляксандра Казуліна “зьвярнуцца ў Раду па правах чалавека ААН з хадайніцтвам захаваць пасаду спэцдакладчыка Рады А. Севярына, даць ацэнку становішчу ў Беларусі з правамі чалавека і вынесьці беларускае пытаньне на разгляд Рады бясьпекі ААН.

У падтрымку гэтага патрабаваньня Аляксандар Казулін 20 кастрычніка пачаў бестэрміновую галадоўку.