Алег Грузьдзіловіч, Менск. Да ініцыятывы Аляксандра Мілінкевіча, які прапанаваў вылучыць Аляксандра Казуліна на прэмію Эналса у галіне правоў чалавека, далучыліся вядомыя ў Беларусі праваабаронцы Валер Шчукін, Людміла Гразнова, Гары Паганяйла, Міхаіл Пастухоў, Алег Волчак і Алесь Бяляцкі.
Працэдура вылучэньня кандыдата на гэтую прэмію ад пэўнай краіны патрабуе падтрымкі праваабаронцаў з гэтай краіны. “Мы прагаласавалі за вылучэньне Аляксандра Казуліна аднагалосна”, -- паведаміла Свабодзе Людміла Гразнова.
Прэмія Марціна Эналса, першага Генэральнага сакратара праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя”, лічыцца адной з самых ганаровых у галіне абароны правоў чалавека.
Прэмія Марціна Эналса, першага Генэральнага сакратара праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя”, лічыцца адной з самых ганаровых у галіне абароны правоў чалавека.