У Анжалікі Борыс сьледчы забраў пашпарт

Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня на допыце сьледчы КГБ Віктар Ражко забраў пашпарт у Анжалікі Борыс, якая кіруе Саюзам палякаў, што не прызнаюць улады. Ён патлумачыў, што пашпарт патрэбны для сьледзтва.
Сама Анжаліка Борыс лічыць, што гэта зроблена, каб яна не змагла паехаць у Страсбург. Яе запрасіў туды Аляксандар Мілінкевіч, каб яна папрысутнічала на ўручэньні яму прэміі за свабоду думкі імя Андрэя Сахарава, якой яго ўзнагародзіў Эўрапарлямэнт.