Радыё Свабода У сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” найбольш прэтэндэнтаў — 24 чалавекі. У штабе кажуць, што некаторыя сябры ў дакумэнтах ня згадвалі партыйнай прыналежнасьці. Не пасьпеў здаць у час дакумэнтаў толькі адзін сацыял-дэмакрат.
20 прэтэндэнтаў здалі свае дакумэнты ў выбарчыя камісіі ад Партыі БНФ, 12 — ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Толькі двое актывістаў “Грамадзянскага форуму” наважыліся працягнуць барацьбу за месцы ў мясцовых саветах. На этапе збору подпісаў адмовіліся ад удзелу ў барацьбе 4 сябры “Грамадзянскага форуму”.
Сёньня праходзяць нарады ў суполках апазыцыйных палітычных арганізацыяў і перадвыбарчых кааліцыяў, на якіх дамовяцца пра дзеяньні мясцовых палітыкаў у выбарчай кампаніі.
У панядзелак такая нарада адбылася ў Горках. Удзельнікі тамтэйшай кааліцыі заявілі, што будуць удзельнічаць у выбарах. Адзін зь ейных лідэраў Эдуард Брокараў зазначыў карэспандэнту “Свабоды”, што кааліцыя сабрала больш за 1800 подпісаў, і яны, як лічыць спадар Брокараў, ня маюць маральнага права грэбаваць людзьмі, якія ім даверыліся.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, у Магілёўскай вобласьці на 3223 месцаў у мясцовых саветах змагацца за статус кандыдата ў дэпутаты будуць 3440 чалавек. На 60 месцаў у абласным савеце прэтэндуюць 96 патэнцыйных кандыдатаў. На 80 месцаў у Магілёўскім і Бабруйскім гарсаветах — 160 прэтэндэнтаў.
Радыё Свабода