Вячаслаў Кулік, Менск Кіраўнікі партыяў БНФ, АГП, БСДП (Грамада) і Партыі камуністаў беларускай дамовіліся пра калектыўныя дзеяньні яшчэ да афіцыйнай рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Паводле заканадаўства, працэдура рэгістрацыі будзе доўжыцца да 14 сьнежня, а ўжо сёньня вылучаным кандыдатам у дэпутаты аказваецца практычная дапамога.
Каардынацыйны камітэт дэмсілаў на чарговым этапе падрыхтоўкі да мясцовых выбараў узначальвае Віктар Івашкевіч. Сёньня ў заяве для Радыё Свабода ён агучыў наступнае:
(Івашкевіч: ) “Плянуем у рамках, так бы мовіць, нашых саюзных праграм прадстаўнікоў кіраўніцтва БНФ, КПБ, АГП і БСДП (Грамада) паездкі ў пятніцу, суботу й нядзелю ў рэгіёнах — Віцебская вобласьць і часткова Менская. Тут умова, што едуць ня менш як тры прадстаўнікі партыяў. Гэта менавіта кааліцыйныя паездкі”.
Са словаў Віктара Івашкевіча, калектыўная тактыка ад сёньня падмацоўваецца таксама канкрэтнай дапамогай зь Менску вылучэнцам у рэгіёнах.
(Івашкевіч: ) “Ёсьць юрыдычная кансультацыя, арганізацыйная, створаная піяр-група. Гэтая дапамога ім аказваецца”.
Дапаўняе зьвесткі пра калектыўныя дзеяньні дэмакратычных сілаў у кампаніі мясцовых выбараў адзін зь лідэраў АГП Ігар Шынкарык:
(Шынкарык: ) “Ужо гатовыя два макеты ўлётак — якая каму больш спадабаецца. Яшчэ якраз у гэтыя хвіліны працуе чалавек, спрабуе зрабіць яшчэ больш цікавейшае. Частку людзей мы ўжо сфатаграфавалі — у каго не было якасных здымкаў. Працуем. Зробленая праграма рэгіянальнага разьвіцьця “Мы — мясцовыя”. Яна ўжо ёсьць. Раздамо яе людзям, калі яны пойдуць з улёткамі”.
Высьвятляецца таксама, што дэмсілы не абмінаюць дапамогай вылучэнцаў ад незалежных арганізацыяў і прафсаюзаў. Гаворыць сакратар першаснай суполкі НПБ на аршанскім прадпрыемстве “Лёс” Васіль Леўчанка:
(Леўчанка: ) “Я ўжо ў такіх мерапрыемствах браў удзел. Нешта ў мяне ўжо ёсьць, так скажам. І, перадусім, захаваньне правоў працоўных на прадпрыемствах Воршы і гарадзкога пасёлку Барань. І весьці барацьбу за адмену кантрактнай сыстэмы”.
Нагадаем, дэмакратычныя партыі Беларусі на сёньня маюць 77 сваіх вылучэнцаў у кандыдаты дэпутатаў мясцовых саветаў. Яшчэ ня менш як 500 удзельнікаў кампаніі “Мясцовыя выбары” здалі ў выбаркамы лісты з подпісамі выбарцаў.