Паводле БелаПАН Судовыя выканаўцы канфіскавалі маёмасьць Беларускага Хэльсінскага камітэту: камп''ютар, факс і іншае. Як паведамляе прэсавая служба БХК, маёмасьць была апісаная паводле рашэньня Вышэйшага Гаспадарчага суду.
1 лістапада гаспадарчы суд пастанавіў канфіскаваць частку маёмасьці БХК на суму 255 тысяч рублёў. Яна пойдзе ў лік аплаты 160 мільёнаў рублёў штрафу і падатковых запазычанасьцяў—усяго на 75.000 даляраў. Суд палічыў БХК вінаватым у неаплаце падаткаў за сродкі, атрыманыя ў рамках праграмы Эўразьвязу ТАСІС.
Як падкрэсьліваюць у прэсавай службе БХК , пастанова прэзыдыюму ВГС супярэчыць іншаму працэсуальнаму дакумэнту - рашэньню сьледчага Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю аб спыненьні крымінальнай справы, што пацьвярджае, што службовыя асобы БХК не павінны выплачваць падаткі па спрэчных грашовых сумах.
Дзеяньні ўладаў у адносінах да БХК асудзіла міжнародная супольнасць.