ЦВК: дэмакратычныя партыі вылучылі 77 прэтэндэнтаў на кандыдатаў

Вячаслаў Кулік, Менск Аб’яднаная грамадзянская партыя вылучыла 29 кандыдатаў, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) — 18, Партыя камуністаў Беларуская — 17, Партыя БНФ — 13.
Такія лічбы ў гутарцы з карэспандэнтам Радыё Свабода паведаміў Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. “Колькасьць прадстаўнікоў партыяў, якія вылучаныя працоўнымі калектывамі й праз збор подпісаў, яшчэ ўдакладняецца”, — сказаў М.Лазавік.

Мікалай Лазавік ўдакладніў, што ў Менску, дзе 55 выбарчых акругаў, дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты падаў 231 чалавек.

Сакратар ЦВК лічыць, што ў сталіцы зарэгіструецца самая вялікая колькасьць кандыдатаў у параўнаньні зь іншымі рэгіёнамі краіны.

У вабласных саветах — у 360 акругах вылучаныя 633 прэтэндэнты.