Радыё Свабода На Гомельшчыне прыкладна 10-15 адсоткаў ад колькасьці дэмакратычных кандыдатаў на дэпутаты ў мясцовыя саветы выбыла з барацьбы за мандаты яшчэ на этапе збору подпісаў.
Як паведаміў Свабодзе старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў, усяго па вобласьці выказвала намер паўдзельнічаць у выбарах каля 100 кандыдатаў. Частка зь іх адсеялася на этапе збору подпісаў з розных прычынаў: некаторыя адчувалі ціск з боку працадаўцаў, іншыя ня бачылі сэнсу ва ўдзеле ў выбарах, а некаторыя кандыдаты папросту ня здолелі сабраць патрэбную колькасьць подпісаў.