Януковіч у ЗША: Украіну непакоіць пытаньне дэмакратыі ў Беларусі

Радыё Свабода Украіну непакоіць пытаньне разьвіцьця дэмакратыі ў Беларусі, заявіў прэм’ер-міністар гэтай краіны Віктар Януковіч падчас візыту ў ЗША, - паведамляе "Інтэрфакс".
Адказваючы на пытаньні пасьля свайго выступу ў Цэнтры стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў у Вашынгтоне, Віктар Януковіч адзначыў, што “беларусы самі адчуваюць неабходнасьць дэмакратычных зьменаў”, і, на ягоную думку, яны будуць адбывацца эвалюцыйным чынам.