Радыё Свабода Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уга Чавэса з абраньнем прэзыдэнтам Вэнэсуэлы на новы тэрмін.
Беларускі прэзыдэнт выказаў упэўненасьць, што і надалей Уга Чавес будзе ажыцьцяўляць курс на незалежнасьць Вэнэсуэлы, мудра і па-дзяржаўнаму вырашаць пытаньні яе эканамічнага і палітычнага разьвіцьця, зробіць усё магчымае для годнага жыцьця кожнага грамадзяніна, гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы прэзыдэнта Беларусі.
Сёлета ў ліпені вэнэсуэльскі прэзыдэнт у часе візыту ў Беларусь заявіў, што вызначыў у якасьці мадэлі для сваёй краіны сыстэму, створаную Аляксандрам Лукашэнкам.
Сёлета ў ліпені вэнэсуэльскі прэзыдэнт у часе візыту ў Беларусь заявіў, што вызначыў у якасьці мадэлі для сваёй краіны сыстэму, створаную Аляксандрам Лукашэнкам.