Алега Воўчака будуць судзіць за кнігі

Радыё Свабода, Менск На 7 сьнежня прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы супраць Алега Воўчака, кіраўніка юрыдычнай службы экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Казуліна.
Нагадаем, 2 верасьня Алег Воўчак выяжджаў на канфэрэнцыю ў Нямеччыну. Падчас дагляду асабістага багажу на мяжы ў яго былі канфіскаваныя кнігі “Выбары Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у 2006 годзе. Факты. Камэнтары”. Паводле мытні, гэтыя кнігі “маглі прынесьці шкоду палітычным інтарэсам краіны”. Матэрыялы па справе былі накіраваны ў суд Кастрычніцкага раёна Менска.

17 кастрычніка Алег Воўчак быў завочна прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці за гэтыя кнігі. Яго аштрафавалі на суму, эквівалентную 762 далярам ЗША.