Алег Грузьдзіловіч, Менск Стан здароўя Аляксандра Казуліна пагоршыўся. Гэта прызналі ў віцебскай калёніі, дзе 46-ы дзень працягвае сваю палітычную галадоўку былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін.
Жонка палітыка Ірына Казуліна спасылаецца на дадзеныя, якія яна атрымала ад выконваючага абавязкі начальніка калёніі Руслана Прымака. На сёньняшні дзень спадар Казулін важыць 65 кілаграмаў. А галадоўку ён пачынаў пры вазе 91 кілаграм. Ціск у галадоўніка ніжэй за паказчыкі мінулых дзён.
Паводле спадара Прымака, Аляксандар Казулін працягвае галадоўку.
Паводле спадара Прымака, Аляксандар Казулін працягвае галадоўку.