Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў Беларусі завяршаецца чарговы этап выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. Кандыдаты ў дэпутаты, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў, а таксама працоўнымі калектывамі ці палітычнымі партыямі мусяць здаць ў выбарчыя камісіі на праверку неабходныя дакумэнту.
Напярэдадні ў Менску адбыўся нечарговы зьезд Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ). Форум з удзелам амаль 250 дэлегатаў рэкамэндаваў усім прэтэндэнтам ПКБ у кандыдаты дэпутатаў мясцовых саветаў зьняць свае кандыдатуры. Тлумачыць рашэньне форуму сябра бюро ЦК ПКБ Сяргей Вазьняк:
(Вазьняк: ) “З улікам таго, што Лукашэнка заявіў: “выбары прэзыдэнцкія былі фальшаваныя” і з улікам, што нашы прадстаўнікі не ўключаны ў выбарчыя камісіі, зьезд рэкамэндаваў ня ўдзельнічаць у мясцовых выбарах. Кандыдаты пойдуць здаваць подпісы, сабраныя ініцыятыўнымі групамі, але ўдзельнічаць у выбарах не будзем”.
Са словаў Сяргея Вазьняка, у ПКБ было амаль 150 патэнцыйных кандыдатаў. А найбольшую колькасьць кандыдатаў у дэпутаты вылучае Аб’яднаная грамадзянская партыя – да 200 чалавек . Гаворыць адзін з лідэраў АГП Ігар Шынкарык:
(Шынкарык: ) “Значная частка ўжо здалі дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатаў. Мы вельмі шмат сілаў паклалі, каб захаваць як мага больш партыйных структураў. Прыкладна 20 чалавек – новыя людзі”.
Сёньня спадзяваньні партыі БНФ на 132 вылучэнцы. 20 зь іх паспрабуе зарэгістравацца кандыдатамі ў выбарчых акругах Менска. Кіраўнік ўправы партыі БНФ і вылучэнец ў Менскі гарадзкі савет Віктар Івашкевіч адказвае на пытаньне: чаму сябры БНФ здаюць дакумэнты менавіта ў апошні дзень?
(Івашкевіч: ) “Ну, таму што трэба назьбіраць больш за 300 подпісаў, каб патрапіць на Кангрэс дэмакратычных сіл. Мяркую, што гэта галоўная аргумэнтацыя, што збор подпісаў ідзе да апошняга. Усё-такі набраць 300 подпісаў – гэта вялікі кавалак працы”.
Далей паслухаем аднаго з лідэраў партыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады Алеся Стральцова. Ён кажа, што больш як 20 вылучэнцаў партыі зьнятыя з выбарчай гонкі па фармальных падставах. Суразмоўца не выключае, што трэба быць гатовым да непрыемнасьцяў і сёньня:
(Стральцоў: ) “У апошні дзень часам здараюцца “выбрыкі” у гэтых камісіях. Раптам людзі там зьнікаюць раней, чым трэба. На пару-тройку гадзінаў да канца працоўнага дня. Цяжка вылавіць. Маю на ўвазе, што тыя подпісы, якія былі сабраныя ў пятніцу, суботу, нядзелю і панядзелак цяжка заверыць. Вось такая здараецца галоўная праблема, калі зыходзіць з набытага раней досьведу”.
У сувязі з заканадаўчымі зьменамі, падпісныя лісты неабходна здаваць адначасова з іншымі дакумэнтамі, у прыватнасьці, з дэклярацыяй аб прыбытках. Сама працэдура рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты адбудзецца з 5 па 14 сьнежня.