Радыё Свабода Управа ідэалягічнай працы Берасьцейскага аблвыканкаму падрыхтавала справаздачу пра грамадзка-палітычную сытуацыю ў рэгіёне.
Паводле дакумэнту, на Берасьцейшчыне няма падставаў “для насьпяваньня нэгатыўных працэсаў і сацыяльнай напружанасьці”.
Пра дзяржаўныя мэдыі сказана, што зь імі мясцовая вэртыкаль наладзіла ўзаемадзеяньне, а што да недзяржаўных — то за імі ажыцьцяўляецца “ўзмоцнены прававы кантроль”.
У справаздачы сьцьвярджаецца, што найбольшы рэйтынг у вобласьці сярод палітычных партыяў мае КПБ, якая цалкам падтрымлівае цяперашні курс. Аналягічную пазыцыю займаюць Лібэральна-дэмакратычная і Аграрная партыі. Што тычыцца апазыцыйных партыяў, дык іхная дзейнасьць, паводле высноваў ідэолягаў, “скіраваная ў асноўным на зьмену існага канстытуцыйнага ладу”.
Яшчэ больш непакоіць мясцовых вэртыкальнікаў незарэгістраваныя моладзевыя суполкі, якія праводзяць флэш-мобы. Дзяржаўныя ідэолягі не выключаюць, што флэш-мобы будуць актыўна ўжывацца як агітацыйны сродак у рэгіёнах падчас выбарчай кампаніі.