На 70 тысячаў сябраў участковых камісіяў толькі 1 апазыцыянэр

Радыё Свабода Ніводзін прадстаўнік партыяў БНФ, БСДП (Грамада) і ПКБ ня ўключаны ў склад мясцовых выбарчых камісіяў. У штаб-кватэры АГП гавораць, што ў Воршы ў камісію патрапіў адзін сябра АГП. Прозьвішча яшчэ ўдакладняецца. Дэмакратычныя партыі вылучалі ў падліковыя камісіі болей 700 сваіх прадстаўнікоў.
Тым часам Цэнтрвыбаркам інфармуе, што з 70 тысяч сябраў участковых камісіяў па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў толькі 113 чалавек зьяўляюцца прадстаўнікамі палітычных партыяў. 101 зь іх – прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі. Яшчэ 10 – ад Аграрнай партыі і па аднаму – ад АГП і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці.

Паводле дадзеных ЦВК, у Беларусі сфарміравана 6.526 участковых камісіяў.