Дэпутаты Эўрапарлямэнту прапануюць абмеркаваць галадоўку А.Казуліна

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Двое дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту ад Польшчы — былы міністар замежных справаў Браніслаў Герэмак і краўнік Дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў справах дачыненьняў зь Беларусьсю Богдан Кліх — зьвярнуліся да Бэніты Фэрэра-Вальднэр, якая адказвае ў Эўрапейскай камісіі за замежную палітыку, з заклікам абмеркаваць з ўладамі Беларусі сытуацыю вакол галадоўкі Аляксандра Казуліна.
Спадары Кліх і Герэмак прапанавалі таксама накіраваць адмысловага прадстаўніка Эўразьвязу у Віцебск, каб ён мог сустрэцца з былым кандыдатам прэзыдэнта Аляксандрам Казуліным і з прадстаўнікамі ўладаў.