Кастусь Бандарук, Прага Брытанская паліцыя, якая расьсьледуе сьмерць былога афіцэра Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі Аляксандра Літвіненкі, знайшла сьляды радыяцыйнага апраменьваньня ў самалётах авіякампаніі British Airways.
Папярэднія вынікі аналізаў паказалі, што вельмі невялікія сьляды радыяактыўнага рэчыва былі знойдзеныя на бартах двух самалётаў Боінг-767, якія знаходзяцца на лёнданскім аэрапорце Хітроў. Трэці з самалётаў, які зьбіраліся праверыць паліцэйскія экспэрты, знаходзіцца ў аэрапорце Дамадзедава ў Маскве. Гэтыя самалёты праводзілі рэйсы ў Франкфурт, Барсэлёну, Афіны, Стамбул, Стакгольм, Ларнаку, а таксама ў Маскву. Цяпер ўсе гэтыя тры авіялайнэры часова зьнятыя з палётаў.
Экспэрты лічаць, што сьляды радыяцыі знойдзеныя на бартах самалётах маглі пакінуць людзі, якія сустракаліся з Літвіненкам пасьля ягонага атручэньня. Сьляды апраменьваньня маглі таксама застацца і ў выпадку, калі ў самалётах перавозілі радыяактыўныя рэчывы, якім быў атручаны былы афіцэр ФСБ.
Як паведаміў прадстаўнік авіякампаніі Уілі Уолш:
(Уолш: ) “Агулам гэта тычыцца 3-х самалётаў і 221-го рэйсу, прыблізна 30-ці тысяч пасажыраў і каля 3-х тысяч чалавек пэрсаналу. Мы ідэнтыфікавалі ўсе гэтыя рэйсы і яны будуць апублікаваныя на нашай інтэрнэт-старонцы”.
Цяпер авіякампанія British Airways спрабуе ўстанавіць кантакт з людзьмі, якія карысталіся самалётамі, і просіць іх выйсьці на сувязь. Сярод пасажыраў быў былы агент КГБ Андрэй Лугавой, які сустрэўся з Літвіненкам 1-га лістапада, у той дзень, калі ён захварэў. Лугавой вярнуўся ў Маскву адным з самалётаў British Airways 3 лістапада, але рашуча пярэчыць якой-небудзь датычнасьці да атручэньня Літвіненкі. Пакуль экспэрты не кажуць, ці знойдзеныя ў самалётах сьляды радыяцыі, гэта палоній-210, якім быў атручаны Літвіненка.
На думку брытанскіх экспэртаў, у прыватнасьці Ніка Прыста, скарыстаньне ў якасьці атруты палонію патрабавала навуковых кваліфікацыяў і доступу да высокіх тэхналёгіяў. Каб забіць чалавека, дастаткова аднаго міліграма гэтага ізатопу, але каб атрымаць нават такую колькасьць неабходны ядзерны рэактар. Палоній-210 атрымліваецца з ўранавай руды, з ўзбагачанага ў рэактары ўрану, або зь іншага ізатопу- радый 226.