Берасьце: прадстаўнікі Эўразьвязу прэзэнтуюць стратэгію для Беларусі

Радыё Свабода Першая з заплянаваных ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі прэсавых канфэрэнцыяў прадстаўнікоў Эўразьвязу адбылася ў Берасьці.
У будынку Генэральнага консульства Польшчы ў Берасьці зь мясцовымі журналістамі сустрэліся першы дарадца прадстаўніцтва Эўракамісіі ва Ўкраіне й Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль, намесьнік нямецкага амбасадара ў Менску Фрыд Нільсан і часовы павераны ў справах Славаччыны ў Беларусі Любамір Рэгак.

Паводле спадара Хольцапфэля, новую стратэгію Эўразьвязу трэба давесьці да беларускага народу, бо яна сьведчыць пра тое, што Эўразьвяз гатовы многім дапамагчы Беларусі, калі краіна прадэманструе гатовасьць стаць на шлях дэмакратыі.

Жан-Эрык Хольцапфэль таксама паведаміў, што пасьля адначасовай прэзэнтацыі дакумэнту ў Менску й Брусэлі, стратэгію перадалі ў Міністэрства замежных справаў Беларусі. Ніякіх камэнтароў з гэтай установы Эўразьвяз яшчэ не атрымаў.