Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Польшча ўжо зьвярнулася да Літвы з афіцыйнай просьбай аб экстрадыцыі затрыманага на літоўскай тэрыторыі грамадзяніна Беларусі Сяргея Моніча, які падазраецца ў шпіянажы супраць Польшчы.
Паводле прадстаўніка пракуратуры ў Гданьску, які папрасіў не называць ягонага імя, Польшча ўжо зьвярнулася да Літвы з просьбай аб экстрадыцыі затрыманага на літоўскай тэрыторыі грамадзяніна Беларусі Сяргея Моніча. Учора пракурор Ганна Адаміак-Дэрэндаж заявіла, што гэта будзе зроблена не пазьней чым у чацьвер.
Спадарыня Адаміак назвала вінавачаньні супраць беларуса “моцнымі”.
Між тым міністар – каардынатар спэцслужбаў Зьбігнеў Васэрман заявіў, што тое, “што затрыманы працаваў на беларускія спэцслужбы, не выключае яго сувязяў са службамі Расеі”.
Паводле спадара Васэрмана, Літва “напэўна пазытыўна разгледзіць просьбу аб экстрадыцыі”. Польская пракуратура лічыць, што працэс экстрадыцыі зойме каля 6 тыдняў.
Між тым галоўны пракурор Польшчы Януш Качмарак заявіў, што затрыманы беларускі шпіён “працаваў надзвычай прафэсійна”.