Алег Грузьдзіловіч, Менск “Нармальным” назваў “Свабодзе” стан здароўя Аляксандра Казуліна намесьнік начальніка віцебскай калёніі “Віцьба-3” Руслан Прымак.
Паводле міліцыянта, Казулін працягвае рэгулярна рабіць шпацыры, выглядае нармальна і са скаргамі не зьвяртаецца. Пры гэтым Руслан Прымак прызнаў, што працяглая галадоўка Казуліна паўплывала на ягонае здароўе. “Яго рэгулярна аглядаюць нашы лекары. У любы момант яны гатовыя аказаць яму ўсю патрэбную дапамогу”,-- сказаў Руслан Прымак.
Нагадаем, ідзе 41-ы дзень галадоўкі Аляксандра Казуліна. За час галадоўкі палітык страціў каля 20 кіляграмаў. Казулін пратэстуе супроць незаконнай, як ён лічыць, ўлады Аляксандра Лукашэнкі і патрабуе разгляду беларускага пытаньня ў Савеце Бясьпекі ААН.