Радыё Свабода, Менск Кіраўніца Савета пры прэзыдэнце Расеі ў садзеяньні разьвіцьцю інстытутаў грамадзянскай супольнасьці і правоў чалавека Эла Памфілава пракамэнтавала інцыдэнт з расейскімі журналістамі падчас саміту СНД:
(Памфілава: ) “Уласна чаму тут зьдзіўляцца? Лёгіка прэзыдэнта Лукашэнкі ў гэтым і заключаецца. А што вы ад яго нешта іншае маглі чакаць? Ён дастаткова прадказальны, калі казаць пра ягоныя добрыя якасьці, ён пасьлядоўны і прадказальны”.
Спадарыня Памфілава заявіла, што падобнае стаўленьне да журналістаў у Расеі немагчымае.
(Памфілава: ) “Дзейнасьць нашага Савета накіравана на пашырэньне свабоды СМІ. Нягледзячы на тыя складанасьці, якія ў нас таксама ёсьць, сытуацыя са свабодай мэдыяў будзе ўсё ж паляпшацца. Мы на гэта разьлічваем, таму што на гэта скіраваны нашы намаганьні. І такога абсурду ў Расеі няма, ён немагчымы”.
Паводле Элы Памфілавай патлумачыць дзеяньні беларускага боку можна асабістай крыўдай Аляксандра Лукашэнкі на журналістаў. Відаць, яму не спадабалася, як пра яго пісалі.
(Памфілава: ) “Я думаю, гэта яшчэ зьвязана з агульнай сытуацыяй у расейска-беларускіх стасунках, дзе ўзьнік цэлы шэраг складанасьцяў. У нашых стасунках урэшце павінна наступіць пэўнасьць. Хопіць ужо валяць дурня і лукавіць. Трэба сумленна і шчыра дамовіцца пра тыя стасункі, якія задавальняюць нас і Беларусь, якія задавальняюць народ Расеі і Беларусі. А не тыя, якія адпавядаюць амбіцыям лідэра Беларусі”.