Радыё Свабода, Менск Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў не камэнтуе ўчорашні інцыдэнт з расейскімі журналістамі.
На пытаньне, чаму беларускі бок не пусьціў для асьвятленьня саміту СНД расейскіх журналістаў з двух выданьняў, ён сказаў, што ўчора па гэтым пытаньні выказаўся кіраўнік прэзыдэнцкай прэсавай службы Павал Лёгкі.