“Белтрансгаз” і “Газпром” створаць сумеснае прадпрыемства

Паводле РІА “Новости” Прадпрыемства будзе створана на парытэтнай аснове. Аб гэтым сёньня паведаміў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Паводле Пуціна, частка цаны за газ для Беларусі ды іншых зьнешніх партнэраў Расеі будзе капіталізаваная ў кошт “Белтрансгазу”. Канкрэтныя парамэнтры будуць узгодненыя на карпаратыўным узроўні.

Цяпер Беларусь атрымлівае расейскі газ па цане 46,68 даляра за тысячу кубамэтраў. Налета Расея плянуе ўзьняць цану да 180-200 даляраў.