Алег Грузьдзіловіч, Менск Аляксандар Казулін даслаў з калёніі ліст Сяргею Сідорскаму, у якім зноў заклікаў прэм’ера “ўзяць уладу ў свае рукі”. Тым часам прыходзяць зьвесткі пра пагаршэньне здароўя Казуліна.
Аляксандар Казулін даслаў з калёніі ліст на імя прэм’ера Сяргея Сідорскага. Былы кандыдат на прэзыдэнта зноў заклікаў Сідорскага ўзяць на сябе абавязкі прэзыдэнта краіны, паколькі, як лічыць Казулін, Аляксандар Лукашэнка займае гэтую пасаду насуперак Канстытуцыі, якая не прадугледжвае трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну.
“Вам ня трэба сыходзіць у адстаўку, а афіцыйна ўзяць кіраваньне краінай у свае рукі, як выканаўцу абавязкаў прэзыдэнта. Гэтым вы выканаеце свой грамадзянскі і чалавечы абавязак перад сваім народам, перад сваёй зямлёй”, — піша вязень віцебскай калёніі.
Тым часам галадоўка Аляксандра Казуліна ў калёніі працягваецца. Сёньня пайшоў 40-вы дзень гэтай акцыі, якой Казулін пратэстуе супраць улады Лукашэнкі й дамагаецца разгляду “беларускага пытаньня” ў Радзе бясьпекі ААН. У віцебскай калёніі жонцы Казуліна Ірыне паведамілі, што ягоны стан ад учорашняга дня не зьмяніўся.
Між тым, намесьнік начальніка Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Юры Барэнкаў сёньня азначыў стан здароўя Казуліна як “сярэдняй цяжкасьці”. Паводле міліцыянта, у выпадку неабходнасьці Казуліна зьмесьцяць у абласны шпіталь альбо турэмны шпіталь у Менску. Ірына Казуліна з гэтай нагоды сказала:
(Казуліна: ) “Я калі ўбачу такую інфармацыю, ды згадаю, што сёньня ўжо 40-вы дзень, мне становіцца жахліва... Заўтра ў мяне будуць сустрэчы у некаторых амбасадах, ёсьць яшчэ спадзяваньне, што ў Радзе бясьпекі ААН усё ж нешта атрымаецца”.
Лідэры апазыцыйных партыяў заклікалі Аляксандра Казуліна спыніць галадоўку на той падставе, што часткова ягоныя патрабаваньні выкананыя. У сваю чаргу Аляксандар Казулін заклікаў кіраўнікоў апазыцыі далучыцца да галадоўкі.
Нагадаем, суд прызнаў экс-кандыдата на прэзыдэнта Казуліна вінаватым у хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў і асудзіў на пяць з паловай гадоў зьняволеньня. З 25 сакавіка Аляксандар Казулін знаходзіцца за кратамі.