Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў кааліцыі дэмакратычных сілаў Беларусі сталі вядомыя прозьвішчы вылучэнцаў кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў, якія ўжо cкончылі зьбіраць подпісы.
Сёньня Тацяна Севярынец, маці палітзьняволенага Паўла Севярынца, паведаміла Радыё Свабода, што скончыла зьбіраць подпісы дзеля вылучэньня ў Віцебскі гарсавет. Яна мае 300 подпісаў замест патрабаваных 75:
(Севярынец: ) “Даволі лёгка было зьбіраць подпісы. Людзі вельмі добра ставяцца. Тым больш, што тут мы зьбіралі раней подпісы за Паўла, калі ён вылучаўся ў парлямэнт. Таму шмат хто ведае нас, і з задавальненьнем людзі ставілі подпісы”.
Вядома, што на Віцебшчыне каля трыццаці прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў уключылі Аляксандра Мілінкевіча ў свае ініцыятыўныя групы. Пра працу ў рэгіёне лідэра аб’яднаных дэмакратычных сілаў гаворыць Тацяна Севярынец:
(Севярынец: ) “Калі шчыра, то я не спадзявалася, што ён прыедзе ў Віцебск. Але прыехаў і зьбіраў подпісы. Ніякіх праблемаў не было. Адна толькі жанчына сказала: “Так, я вас ведаю, але ставіць подпіс ня буду, начутая”.
На Гомельшчыне на сёньня ад дэмакратычнай кааліцыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, ПКБ і БСДП (Грамада) вылучана амаль сто кандыдатаў у мясцовыя саветы. Сябра АГП Вадзім Бажкоў даводзіць, што, напрыклад, жлобінцы ахвотна падпісваюцца за дэмакратаў, бо зьвязваюць зь імі спадзяваньні на зьмены:
(Бажкоў: ) “Усюды на ўскраінах — мядзьведжыя вуглы. Трэба і асфальт пакласьці. Ацяпляльныя батарэі цякуць. Дахі на пяціпавярхоўках цякуць. Рамонты не закончаныя”.
Цяперашні дэпутат Жлобінскага гарсавету Марат Афанасьеў даводзіць, што мае ўжо за чатырыста подпісаў землякоў. Ён вылучаецца ў Гомельскі абласны савет.
(Афанасьеў:) “Ніводзін чалавек мне не сказаў нічога супраць. Заяўляюць: “Мы вас ведаем, будзем дапамагаць. Паралельна хадзілі за Андрыянава (гэта генэральны дырэктар Жлобінскага мэталюргічнага камбінату) — зборшчыкаў подпісаў адкрыта і нецэнзурна выганяюць з кватэры і зачыняюць дзьверы перад носам”.
Паведаміў Марат Афанасьеў. Нагадаю, што разам у Беларусі, паводле Цэнтравыбаркаму, зарэгістравана больш як 15 тысяч ініцыятыўных груп для вылучэньня кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. У Партыі БНФ іх 138, у АГП — 135, у Партыі камуністаў Беларускай і БСДП (Грамада) — адпаведна 134 і 82.