Радыё Свабода У Менску пачалося паседжаньне саміту СНД, прэзыдэнты размаўляюць ў вузкім фармаце. Пазьней да іх далучацца нацыянальнsя дэлегацыі.
Адкрываючы паседжаньне юбілейнага саміту СНД, А. Лукашэнка заявіў, што галоўным дасягненьнем СНД з’яўляецца захаваньне накіраванасьці на супрацоўніцтва. Ён таксама сказаў, што дзякуючы СНД ўдалося папярэдзіць уцягваньне экс-савецкіх краін у канфрантацыю. Разам з тым ён прызнаў, што некаторыя з задач СНД засталіся нерэалізаванымі, а справы часта адставалі ад ухваленых рашэньняў.