Радыё Свабода Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін прыбыў у Менск для ўдзелу ў юбілейным саміце СНД. Такім чынам, у беларускай сталіцы сабраліся ўсе ўдзельнікі саміту.
Ключавым пытаньнем для абмеркаваньня стане справаздача пра падвышэньне эфэктыўнасьці СНД і пэрспэктывах яго разьвіцьця, падрыхтаваная Групай высокага ўзроўню, паведамляе БелаПАН. Кіраўнікі дзяржаваў абмяркуюць падыходы ды ўзгодняць пазыцыі ў справе ўдасканаленьня й рэфармаваньня Садружнасьці.