Радыё Свабода, Менск Сёньня ў Менску міністры замежных спраў краін СНД на супольным паседжаньні рыхтавалі сустрэчу прэзыдэнтаў Судружнасьці, прызначаную на 28 лістапада. Яна пройдзе паралельна з самітам НАТО ў Рызе.
Выканаўчы сакратар СНД Уладзімер Рушайла лічыць такое супадзеньне выпадковым:
(Рушайла: ) “Шукаць нейкія паралелі і антаганізм ня мае сэнсу. Саміт у Рызе прызначаўся тымі, хто на гэта ўпаўнаважаны, а месца і час саміту СНД вызначалася прэзыдэнтамі дзяржаў Судружнасьці”.
Паводле спадара Рушайлы, у цэнтры ўвагі СНД знаходзяцца пытаньні бясьпекі, вайсковага і вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Хоць ступень удзелу ў ім асобных дзяржаваў розная.
Міністар замежных спарваў Казахстану Касым-Жомарт Такаеў паведаміў, што на сёньняшнім паседжаньні было ўхваленае рашэньне аб стварэньні міждзяржаўнай камісіі ў справе рэфармаваньня і ўдасканаленьня дзейнасьці СНД. Камісія будзе складацца з намесьнікаў міністраў замежных спраў і пяройме справы так званай “групы мудрацоў” пад кіраўніцтвам Урала Латыпава. Спадар Такоеў спадзяецца, што заўтра гэтае рашэньне будзе зацьверджана кіраўнікамі краін СНД.
(Такоеў: ) “Усе міжнародныя арганізацыі знаходзяцца ў працэсе рэформ, нашая не выключэньне. Мова ідзе пра тое, аб павысіць патэнцыял СНД, якая выканала вялікую ролю ў папярэджаньні так званага югаслаўскага сцэнару на постсавецкай прасторы, з пункту гледжаньня ўмацаваньня міждзяржаўных сувязяў у новым гістарычным кантэксьце”.