Уладзімер Арлоў, Менск Новая перадача сэрыі “Імёны Свабоды”.
Ня думаю, што кіраўніцтва Віленскай духоўнай сэмінарыі зьмяніла б сваю пастанову аб выключэньні навучэнца Янкі Станкевіча “за агрэсіўную беларускасьць”, каб даведалася, што якраз гэты юнак некалі стане аўтарам першага ў гісторыі поўнага беларускага перакладу Бібліі (Нью-Ёрк, 1973).
Паміж разьвітаньнем з сэмінарыяй і пахавальнай працэсіяй у амэрыканскім Іст-Брасўіку былі знаёмства з Іванам і Антонам Луцкевічамі, Вацлавам Ластоўскім і Максімам Гарэцкім, супрацоўніцтва з “Нашай Нівай”, удзел у гістарычнай сэсіі Рады БНР 24—25 сакавіка 1918 году, абароненая ў Карлавым унівэрсытэце ў Празе (адкуль ён прывёз у Вільню жонку, чэшку Марыю) доктарская дысэртацыя — дасьледаваньне Аль-Кітабу, абраньне паслом у польскі сойм (і, вядома, славутая віленская турма на Лукішках), стварэньне ў гады нямецкае акупацыі падпольнай Партыі беларускіх нацыяналістаў, выкладаньне гісторыі ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне, заснаваньне ў ЗША Вялікалітоўскай (Беларускай) Фундацыі ймя Лява Сапегі, якой адпісаў усе свае грошы й маёмасьць, каб дапамагаць выдавецкай дзейнасьці й разьвіцьцю беларусазнаўства праз фундаваньне стыпэндыяў для студэнтаў і навукоўцаў.
У 82 гады ён убачыў свой выдрукаваны гістарычна першы поўны пераклад Сьвятога Пісаньня.
Увесь час спадар Янка працаваў над капітальным “Беларуска-расейскім (вялікалітоўска-расейскім) слоўнікам”, які апублікаваў — 1306 старонак вялікага фармату — у 1990-м ужо ягоны сын Юрка.
“Аторва — сорванец, ашавурак — замухрышка, бройка — шалунья, похват — рикошет...” Гэты том з чародкамі птушачак на кожнай старонцы ляжыць у мяне на пісьмовым стале, нагадваючы пра тыя колькі тыдняў, калі ён быў самым цікавым чытвом.
Зь ня меншым натхненьнем чыталася і кніга “Ян Станкевіч. Гістарычныя творы” (Менск, 2003). “Повесьці й апавяданьні крывіцкіх летапісаў”, “Крыўя-Беларусь у мінуласьці”, “Кароткі начырк гісторыі Крывіч-Беларусі” — назвы многіх разьдзелаў для мяне, палачаніна й крывічаніна, гучаць як музыка.