У КДБ не камэнтуюць затрыманьне ў Літве беларускага грамадзяніна

Радыё Свабода, Менск У Камітэце дзяржаўнай бясьпекі Беларусі пакуль не камэнтуюць затрыманьне на тэрыторыі Літвы беларускага грамадзяніна, які падазраецца ў шпіянажы. Як паведаміў БелаПАН начальнік Цэнтра інфармацыі КДБ Валерый Надтачаеў, яму па гэтым факце сказаць няма чаго.
25 лістапада ў Вільні ў выніку сумеснай апэрацыі пракуратур і спэцслужбаў Літвы і Польшчы быў затрыманы грамадзянін Беларусі, падазраваны ў шпіёнскай дзейнасьці супраць Польшчы.

Паводле генэральнага пракурора Літвы Альгімантаса Валанцінаса, у Польшчы распачата папярэдняе расьсьледаваньне справы, "таму што супрацоўнікі праваахоўных органаў Літвы маюць зьвесткі, што гэты грамадзянін Беларусі дзейнічаў супраць інтарэсаў Польшчы".