Валер Каліноўскі, Менск Адміністрацыя Віцебскай калёніі “Віцьба-3” сёньня ўпершыню дазволіла 15-хвіліннае спатканьне з палітвязьнем Аляксандрам Казуліным для ягонай жонкі Ірыны дачкі Юліі.
Гаворыць Юлія Казуліна:
(Казуліна: ) “Я яго не пазнала, я калі зайшла ў пакой для спатканьняў і пачала шукаць вачыма тату, то прайшла міма… Таму што ён вельмі худы, важыць 70 кіляграмаў, у пачатку галадоўкі ён быў 91 кіляграм. Да турмы – 105”.
Жонка палітвязьня Ірына Казуліна зазначыла, што яе муж цяпер падобны на Сяргея Скрабца, які нядаўна выйшаў з віцебскай турмы, – такі ж худы.
Адміністрацыя дапусьціла родных з мэтай, каб яны ўгаварылі Казуліна спыніць галадоўку. Але гэта ім не ўдалося,-- паведаміла Юлія Казуліна.
(Казуліна: ) “Я зразумела, што ён настроены вельмі сур’ёзна, ён сказаў, што будзе галадаваць столькі, колькі патрэбна, незалежна ад таго, наколькі гэта будзе небясьпечна для яго жыцьця”.
Юлія Казуліна паведаміла, што ў гонар свайго дня народзінаў яе бацька выставіў іншым зьняволеным вядро гарбаты з цукеркамі. А сам піў ваду.
Аляксандар Казулін галадае з 20 кастрычніка, ён выказвае пратэст супраць незаконнага, на ягоную думку, знаходжаньня пры ўладзе А. Лукашэнкі і дамагаецца разгляду беларускага пытаньня ў ААН ды яднаньня беларускай апазыцыі. Разам з Ірынай і Юліяй Казулінай у Віцебск езьдзілі паплечнікі А. Казуліна, сярод іх Аляксей Кароль, які кажа, што спадар Казулін ніколі нікога не запрашаў на дзень народзінаў, прыходзілі тыя, хто сам хацеў. Традыцыю ўдалося выканаць і сёньня:
(Кароль: ) “Зараз толькі зьмянілася адрэса, а традыцыя выкананая”.