Радыё Свабода Двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Ўкраіны знаходзіцца на дастаткова інтэнсіўным этапе разьвіцьця, гэта тлумачыцца ўзаемнымі інтарэсамі краін, у тым ліку ў галіне энэргетыкі. Пра гэта сёньня ў Менску заявіў кіраўнік украінскага ўраду Віктар Януковіч.
(Януковіч: ) “Украіна зацікаўленая пастаўляць у Беларусь якасныя энэрганосьбіты і ў тых аб’ёмах, якія будуць адпавядаць узроўню спажываньня. Беларусь зараз рыхтуе такія прапановы”.
Спадар Януковіч пакрэсьліў, што тарыфная палітыка Беларусі і Ўкраіны будзе адпавядаць нацыянальным інтарэсам. А.Лукашэнка учора заклікаў Украіну каардынаваць зь Беларусьсю палітыку ў галіне тарыфаў расейскага газу і нафты.
Беларусі прэм’ер Сяргей Сідорскі пакрэсьліў, што Ўкраіна і Беларусь хочуць павялічыць свой таваразварот да 5 мільярдаў даляраў на год. Цяпер ён складае каля 2 мільярдаў. Сёлета Беларусь купляе ва Ўкраіне электраэнэргію.