Міхась Скобла, Радыё Свабода Новая перадача сэрыі “Вольная студыя” (эфір 19 лістапада)
Кніга журналіста Віктара Хурсіка “Кроў і попел Дражна” мае падзагаловак: гісторыя партызанскага злачынства” і распавядае пра спаленую партызанамі вёску ў Старадароскім раёне. Чаму за ўчыненае злачынства ніхто не панёс пакараньня? Чаму “народныя мсьціўцы” ваявалі з уласным народам? На гэтыя ды іншыя пытаньні адкзвае аўтар кнігі-дасьледаваньня.
(Скобла: ) “Віктар, вёска Дражна ў Старадароскім раёне была вядомая хіба тым, што ў ёй нарадзіўся Уладзімер Дражын — колішні віцэ-прэм’ер беларускага ўраду, а цяпер — амбасадар Беларусі ў Літве. Аднак пасьля выхаду вашай кнігі вёску, верагодна, чакае зусім другая слава. Што ўсё ж такі адбылося ў Дражна падчас Другой усясьветнай вайны?”
(Хурсік: ) “Дражна сапраўды нічым не адметная. Апрача хіба таго, што разьмяшчаецца на вышыні і мае выгоднае геаграфічнае становішча. Падчас Другой усясьветнай вайны гэта выкарысталі немцы, якія разьмясьцілі ў Дражна ўмацаваны паліцэйскі гарнізон. Там знаходзіліся каля 80 паліцэйскіх. Вёска стаіць на скрыжаваньні, і таму ўяўляла зь сябе моцны арэшак для партызанаў. Цягам 1943 году яны двойчы спрабавалі авалодаць Дражна. Першы напад быў зьдзейсьнены 15 студзеня, і быў ён цалкам няўдалым, палягло многа партызанаў. Відавочна, яны вырашылі ўзяць рэванш, і 14 красавіка адбылося другое наступленьне партызанаў на вёску. Падчас гэтай “апэрацыі” забіваліся выключна мірныя людзі”.
(Скобла: ) “Забіваліся партызанамі?”
(Хурсік: ) “Так, забіваліся партызанамі. Я магу абсаютна дакладна засьведчыць, у тым ліку і з крыніцаў дакумэнтальных, якія знаходзяцца ў Дзяржаўным архіве Рэспублікі Беларусь, што сама апэрацыя прайшла няўдала, і загінулі мірныя людзі. Партызанскі атрад імя Кутузава, на якім вісела адказнасьць за “зачыстку” вёскі, спаліў частку Дражна, якая называлася Засьценак, разам з жыхарамі”.
(Скобла: ) “А цяпер давайце паслухаем сьведку дражнаўскай трагедыі. Успамінае Мікалай Пятроўскі, 1929 году нараджэньня, жыхар Менску”.
(Пятроўскі: ) “Калі я прачнуўся, усё гарэла. Страляніна, страшна было. Выскачылі мы зь сястрой з хаты, якая ўжо гарэла, на двор. Ляглі поруч на зямлі. А маці хацела выратаваць жывёлу, карову — галоўную карміліцу, вярнулася. Я сястры кажу: “Каця, паглядзі, дзе мама!”. А сам павярнуўся, гляджу, а яны, як крумкачы, чалавек дзесяць, зь яе зьдзекваліся страшна, акрываўленая была”.
(Скобла: ) “А хто зьдзекваўся?”
(Пятроўскі: ) “Партызаны! Партызаны забівалі! Я лічу, што гэта бандыты, а не партызаны. Самыя сапраўдныя бандыты. Калолі маці штыкамі, страшна было глядзець. Я крычу: “Каця, паглянь — маму забілі!” Яна паднялася. І тут я заўважыў, што за плотам стаіць высокага росту чалавек у скуранцы. І раптам ён прыцэліўся ў Кацю і стрэліў! І патрапіў проста ў сэрца. Яна ўпала, а што я, я падняць яе не магу. “Што з табою, Каця?” Бачу — кроў пацякла з грудзей. А поруч з нашым домам дом суседзяў гарэў. Прозьвішча іх было — Субцэльныя. Мнагадзетная сям’я была. Дом гарыць, і я бачу, як гаспадыню сям’і з грудным дзіцем на руках у агонь кідаюць”.
(Скобла: ) “Хто кідаў?”
(Пятроўскі: ) “Партызаны кідалі. Проста з маленькай дачушкай на руках. У хаце той згарэў яшчэ адзін сын гэтай жанчыны”.
(Скобла: ) “Гаварыў Мікалай Пятроўскі — сьведка злачынства, якое адбылося ў красавіку 1943 году ў вёсцы Дражна. Віктар, давайце зьвернемся да фактаў. Якія партызанскія злучэньні ўдзельнічалі ў дражнаўскай аперацыі, і якія былі афіцыйныя страты з абодвух бакоў?”
(Хурсік: ) “На Дражна наступала Другая Менская партызанская брыгада, якую ўзначальваў камбрыг Сяргей Іваноў, з паходжаньня ленінградзец. На штурм вёскі ішлі атрад імя Варашылава, атрад імя Суворава, атрад імя Чапаева і габрэйскі атрад імя Кутузава. Я дакладна не магу назваць лічбу, але партызанаў было каля 300 чалавек. Страты выглядаюць наступным чынам. Афіцыйная статыстыка сьведчыць, што падчас апэрацыі былі зьнішчаныя звыш 270 паліцэйскіх і (!) “рознай свалаты”.
(Скобла: ) “А тэрмін “розная свалата” адкуль узяўся?”
(Хурсік: ) “Гэты тэрмін узьнік невыпадкова. Ён выкарыстоўваўся і да вайны, у 1937 годзе. Так называць людзей зручна, гэта дазваляе занесьці ў стратную катэгорыю ўсіх, каго напаткала партызанская куля. Я карыстаўся выключна архіўнымі дакумэнтамі. Прывяду цытату з баявога загаду № 35, у якім пастаўленая задача на штурм Дражна. Самае цікавае, што партызаны ня ведалі, колькі там паліцэйскіх. У загадзе лічбавая колькасьць ворагаў пазначаная ад рукі чарнілам і перапраўленая з 200 чалавек на 230. Яўна, што лічба завышаная.
І хацеў бы яшчэ зьвярнуць увагу на адну акалічнасьць з загаду № 35. Нібы ў той Чачні, другі эшалён патызанаў мусіў праверыць усе хаты, гумны і правесьці поўную зачыстку ў вёсцы. А партызанская статыстыка проста зьдзіўляе. Лічба забітых і параненых выпраўлялася неаднойчы. І вось чаму. У 1943 годзе Вярхоўны галоўнакамандуючы Іосіф Сталін у адносінах да партызанаў выказаўся прыблізна так: “Вы шмат ваюеце, а вынікаў ня бачна”. Таму ў той час наверх трэба было паведамляць пра мінімальныя свае страты, а ворагаў, наадварот, павінна было быць як мага больш”.
(Скобла: ) “Вы наведваліся ў Дражна і бачылі помнік, які стаіць непадалёк ад вёскі. Калі ў архівах захаваліся прозьвішчы загінулых там партызанаў, афіцыйна — герояў, чаму помнік да гэтай пары безыменны?”
(Хурсік: ) “Адказ тут даволі просты. Аднаўляючы прозьвішчы, трэба будзе аднавіць і памяць, вярнуцца да фактычных падзеяў таго трагічнага дня. І як бы там ні адбылося, але і ўлады павінны будуць прызнаць факт трагедыі. Калі ўжо казаць пра сам помнік, то трэба, безумоўна, побач ставіць другі, на якім павінен быць высечаны надпіс: “Ахвярам партызанскага злачынства”.
(Скобла: ) “Апрача іншага мяне ўразіў адзін факт з вашай кнігі. Зь некалькіх сотняў партызанаў, што ўдзельнічалі ў зьнішчэньні Дражна і дражнаўцаў, толькі адзін адмовіўся выканаць злачынны загад. Гэта Аляксей Сташэнка. І — быў расстраляны асабіста камбрыгам. Чаму ўсё ж партызаны ішлі і забівалі, і палілі сваіх?”
(Хурсік: ) “У партызанаў існавала субардынацыя, было сваё камандаваньне. Пыртызанскі рух можна па-рознаму ацэньваць, і я не ацэньваю яго адназначна. Але ў адносінах да дражнаўскай трагедыі я хачу проацытаваць адзін дакумэнт. Справа ў тым, што тады, адразу пасьля бойні ў Дражына, усю праўду схаваць не ўдалося. І партызанскіх кіраўнікоў выклікалі на допыт у Штаб партызанскага руху, які месьціўся на станцыі Сходня пад Масквой. Вось што адказваў асабісту па прозьвішчы Касой старшыня падпольнга Рудзенскага міжрайкаму партыі Глебаў: “Хваравітай зьявай было і цяпер ёсьць злоўжываньне самагонкай. Гэта назіраецца ня толькі з боку байцоў, але і з боку асобных камандзіраў. Напрыклад, начальнік штабу брыгады Цішчанка не аднойчы напіваўся да такога стану, што проста дыскрэдытаваў камандаваньне брыгады перад партыйным кіраўніцтвам”. Вынікам чаго сталі забойствы, п’янка, забівалі адзін аднаго. Безумоўна, маральна-палітычная сытуацыя ў атрадах адыграла сваю ролю ў дзеяньнях партызанаў”.
(Скобла: ) “Калі выйшла вашая кніга, вас зьвінавацілі ў антысэмітызме. З пратэстам выступіў адзін з кіраўнікоў Саюзу беларускіх габрэйскіх аб’яднаньняў Якаў Басін. Чаму вы называеце адзін з партызанскіх атрадаў — атрад імя Кутузава — габрэйскім?”
(Хурсік: ) “Пра гэта гаварылі жывыя сьведкі. Але іх сьведчаньні я паставіў пад сумненьне. Таму што зьнешняе падабенства да габрэяў можа быць аднесенае і да армянаў, і да другіх нацыянальнасьцяў. Таму я зьвярнуўся да дакумэнтаў. Прыводжу сьведчаньне згаданага ўжо старшыні Рудзенскага міжрайкаму Глебава: “Немцы выклікалі адну дзяўчыну, апрацавалі яе і далі заданьне ісьці ў партызанскі атрад. У паліцыі ёй сказалі, што існуе 5-ты атрад — габрэйскі…”
Пяты атрад (імя Кутузава) адзначаны як “габрэйскі” і ў паказаньнях партызанскага камандзіра Сокал-Дамажырава, які таксама пабываў на допыце ў Сходні. Ён зазначыў: “Пяты атрад, дзе камандзірам Лапідус, мае многа правалаў баявых апэрацый”. І далей ён гаворыць: “Аднойчы ў вёску, дзе знаходзіўся наш атрад прыбыла машына, на якой прыехалі габрэі з гета. Мы пытаемся — якім чынам вы трапілі ў партызанскі атрад? Яны адказваюць — мы купілі за золата машыну, купілі пропуск і прыехалі”. Усяго прыехала каля 20 чалавек габрэяў”.
Але хацеў бы адзначыць, што я ніякім чынам не хачу кінуць ценю на габрэйскую нацыю і на дзяржаву Ізраіль. Перад імі я нізка схіляю галаву за той галакост, які давялося перажыць габрэям. Але факт меў месца. І як дасьледчык, я павінен быў сказаць праўду: Пяты атрад імя Кутузава, які паліў Дражна і зьнішчаў дражынцаў, быў габрэйскім. Зрэшты, гэта пацьвярджаецца і сьпісам асабовага складу атраду, які я прывёў у сваёй кнізе. Ён захоўваецца ў Нацыянальным архіве Беларусі”.
(Скобла: ) “Ці спрабавалі вы высьветліць лёсы тых партызанскіх камандзіраў, якія палілі Дражну?”
(Хурсік: ) “Увогуле ў маштабах Беларусі толькі чатыры партызанскія камандзіры панесьлі пасьля вайны пакараньне за падобныя злачынствы, за забойствы мірных грамадзянаў. Што да тых партызанаў, што дзейнічалі ў Дражна. Ніхто зь іх не быў пакараны. Мне было цікава, як адносяцца другія партызаны да “дражынскіх герояў”. Год таму я сустрэўся з адзіным пазасталым у жывых партызанскім камбрыгам, героем Савецкага Саюзу Віктарам Ільлічом Лівенцавым. У мяне маецца дыктафонны запіс размовы, зь якой я працытую фрагмэнт. Пытаньне: “Чаму не далі зорку героя камбрыгу Іванову?” Адказ: “Вельмі супярэчлівая фігура... Вы разумееце, у нас нават сярод камбрыгаў, камандзіраў атрадаў, якія былі зь ім побач, а гэта Філіпскіх, Меркуль, Ціхаміраў, Каралёў, абвінавачваюць Іванова ў тым, што ён спаліў некалькі населеных пунктаў…. Гэтак нельга было паступаць. Гэта несправядліва”.
Але, відаць, камбрыг Іваноў пакутаваў не таму, што яму не далі зорку героя. Яму не давалі спакою галасы ахвяраў Дражна. Пасьля вайны ён працаваў на Рудзенскім заводзе плястмасавых вырабаў, шмат піў… І ў 1975 годзе застрэліўся…”
(Скобла: ) “Як вы лічыце, трагедыя Дражна — гэта адзінкавы выпадак? Ці падобныя прыклады мелі месца і ў другіх рэгіёнах Беларусі?”
(Хурсік: ) “Пасьля таго, як выйшла кніга “Кроў і попел Дражна”, да мяне сталі зьвяртацца людзі з расказамі пра тыя злачынствы, якія чыніліся партызанамі па ўсёй Беларусі. Пра рабункі, марадзёрства, забойствы. Такіх зьвестак большае з кожным днём. Кожны жыхар Беларусі можа дадаць такіх фактаў па сваёй вёсцы. Пакуль у гэтым пытаньні ня будзе пастаўленая кропка, датуль беларусам ня ведаць нацыянальнага прымірэньня. У пэрспэктыве павінна быць напісаная сапраўдная гісторыя беларускага партызанскага руху”.
(Скобла: ) “Пра ахвяраў Хатыні мы ведаем. Пра забітых у Катыні цяпер таксама ведаем. Давайце назавём прозьвішчы тых, хто загінуў у Дражна. Загінуў не са зброяй у руках. А ў сваіх хатах, на сваіх падворках”.
СЬПІС МІРНЫХ ЖЫХАРОЎ ВЁСКІ ДРАЖНА, ЗАБІТЫХ ПАРТЫЗАНАМІ 13 КРАСАВІКА 1943 ГОДУ
Гейсік Алена Аляксееўна Гейсік Лізавета Аляксееўна Грыневіч Агаф’я Сымонаўна Грыневіч Анатоль Вінцэсевіч Грыневіч Тэкля Грыневіч Тацяна Сымонаўна Дражын Гардзей Іванавіч Колас Лявон Мікалаевіч Колас Павал Паўлавіч Леановіч (Шамко) Браніслава Андрэеўна Парахня Ніна Пятроўна Пятроўская Алеся Пятроўна Пятроўскі Іван Антонавіч Пятроўская Кацярына Іванаўна Пятроўскі Сьцяпан Пятроўскі Ўладзімер Іванавіч Субцэльны Адам Максімавіч Субцэльная Кацярына Максімаўна Субцэльная Тэкля Шамко Валянціна Аляксандраўна Шамко Марыя Іванаўна Шамко Мікалай Аляксандравіч Шамко Тэкля
(Скобла: ) “Віктар, ваенныя злачынствы ня маюць тэрміну даўнасьці. І сёньня яшчэ ў розных краінах сьвету адшукваюць і судзяць ваенных злачынцаў. Хто павінен паставіць кропку ў дражнаўскай трагедыі?”
(Хурсік: ) “Галоўны сьведка трагедыі Мікалай Іванавіч Пятроўскі зьвяртаўся ў Генэральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь з просьбай завесьці крымінальную справу па факце партызанскага злачынства. На жаль, Генэральная пракуратура адмовіла ў гэтым на падставе таго, што няма жывых сьведкаў і аднавіць падзеі немагчыма. Да іх жывы сьведка зьвяртаецца, а яны — “няма сьведкаў”. Ёсьць сьведкі, ёсьць адпаведныя дакумэнты — пра гэта гаворыцца ў маёй кнізе. Ня толькі маё меркаваньне, так думаюць усе людзі, якія памятаюць дражнаўскую трагедыю і якіх з кожным годам меншае, — канчатковую кропку ў гэтай справе павінен паставіць суд”.