<b/>Аляксандра Мілінкевіча затрымалі ў часе паездкі па Віцебшчыне

Радыё Свабода Калі спадар Мілінкевіч вяртаўся з Полацку ў Віцебск, на ўезьдзе ў горад, машыну, у якой ён ехаў у якасьці пасажыра, спынілі супрацоўнікі ДАІ. Кіроўцам быў былы кіраўнік віцебскага штабу экс-кандыдата Хрыстафор Жаляпаў.
Спадару Жаляпаву міліцыянты сказалі, што мусяць затрымаць ягоную машыну, каб праверыць, ці ня мае яна дачыненьня да нейкага сур’ёзнага дарожна-транспартнага здарэньня.

Зараз Хрыстафор Жаляпаў і Аляксандар Мілінкевіч знаходзяцца ў абласной управе ДАІ.