Радыё Свабода Заявы Аляксандра Лукашэнкі камэнтуе Аляксандар Дабравольскі
(Дабравольскі: ) “Цяпер, калі Расея хоча атрымліваць рэальныя грошы за свае энэрганосьбіты, усім стала відавочна, што за саюзнай дзяржавай нічога няма. Ня толькі падмурку, але нават і даху. Усё гэта разбураецца, а пра гэта папярэджвалі ўсе апазыцыйныя сілы, што з Расеяй трэба дамаўляцца пра супрацоўніцтва, улічваючы рэальныя інтарэсы. А цяпер Лукашэнка, як звычайна, будзе займацца ці то шантажом, ці то ўгаворамі. Праз гэтую палітыку Лукашэнкі безумоўна пацерпіць беларускі народ”.