Вячорка: Лукашэнка паўтарае тое, што БНФ прапаноўвала 15 гадоў таму

Радыё Свабода Заявы Аляксандра Лукашэнкі камэнтуе лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка
(Вячорка: ) “Я рады, што Лукашэнка пачынае паўтараць тое, што мы, Партыя БНФ, прапаноўвалі пятнаццаць гадоў таму. Дэмакратычную Беларусь, адкрытую для сваіх эўрапейскіх суседзяў, якая мае нафтагазавыя пастаўкі й з Поўначы й з Поўдня праз балтыйска-чарнаморскі нафтавы калектар. Я думаю, што спадар Лукашэнка ня мае сёньня адказу на той выклік, на тую тупіковую сытуацыю, у якую ён сам нашую краіну й завёў. У сувязі з гэтай новай сытуацыяй Партыя БНФ будзе ініцыяваць скліканьне палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Відавочна, што нам трэба будзе прысьвячаць плянаваны кангрэс у першую чаргу ўхваленьню антыкрызыснай стратэгіі ратаваньня Беларусі. Лукашэнка гэтага ня зробіць”.