Радыё Свабода, Менск Аляксандар Лукашэнка зазначыў украінскім журналістам, што ён не камплексуе, калі яго называюць апошнім дыктатарам Эўропы й вінавацяць у фальшаваньні выбараў.
(Лукашэнка: ) “Так, мы сфальшавалі мінулыя прэзыдэнцкія выбары. Я ўжо заходнікам гэта сказаў. За прэзыдэнта Лукашэнку прагаласавала 93,5 адсотка выбарцаў. Але гавораць, што гэта не эўрапейскі паказчык. Мы зрабілі 86. Гэта праўда было. І калі пачаць пералічваць бюлетэні, я не ведаю, што зь імі рабіць увогуле. Эўрапейцы да выбараў кажуць, што калі будуць эўрапейскія паказчыкі, то мы іх прызнаем. Мы пастараліся, але таксама ня выйшла. Паабяцалі, што калі будуць эўрапейскія, то ўсё будзе нармальна. Але ўсё роўна ненармальна”.