Радыё Свабода, Менск Адказваючы на пытаньне карэспандэнткі ўкраінскага тэлеканалу СТБ, ці хоча ён стаць лідэрам краіны, які адрадзіў нацыянальную мову (журналістка спаслалася на выказваньне пісьменьніка Янкі Брыля, што такі палітык будзе вялікім), А. Лукашэнка адказаў, што гэта не галоўнае пытаньне:
(Лукашэнка: ) “Мы сваю мову адрадзілі. Калі ля ўлады былі нацыяналісты, пры Шушкевічу, тады ў ВНУ сачыненьні па-беларуску пісалі 15-20 працэнтаў, цяпер, пры Лукашэнку, у нас больш за палову сачыненьні пішуць на роднай мове. Мы беларускую мову не разыгрываем, як карту. Ня трэба крычаць пра мову, трэба не перашкаджаць людзям размаўляць на той мове, на якой яны хочуць”.
Паводле Лукашэнкі, калі чалавек ня ўмее пісаць і гаварыць па-беларуску, ён не беларус.
(Лукашэнка: ) “Акрамя мовы, ёсьць яшчэ многа праблем, каб людзі нармальна жылі”.
Пры гэтым Аляксандар Лукашэнка сказаў, што ня будзе адмаўляцца ад расейскай мовы, якая зьяўляецца роднай для беларусаў і для ўкраінцаў. Ён заявіў, што ў беларускай і ўкраінскай мовах няма многіх фізычных і матэматычных тэрмінаў.